адкрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. што. Крычучы, выказаць што‑н. Як толькі.. [маці] адкрычала сваё і выйшла ў кухню, хлопцы, вядома, пачалі патроху штурхацца і хіхікаць. Брыль.
2. Перастаць крычаць, спыніць крык. Салаўі адпелі, зязюлі адкувалі, Адкрычаў сіваграк і ўдод. Куляшоў. // Спевам, крыкам абвясціць што‑н. Пеўні поўнач адкрычалі — Позні час. Колас.
адкрышталізава́цца, ‑зуецца; зак.
1. Набыць форму крышталя.
2. перан. Выразна вызначыцца, скласціся. З пакалення ў пакаленне перадавалася і ўдасканальвалася ў Індыі мастацтва песні, музыкі, танца. У ім адлюстраваўся і адкрышталізаваўся вопыт народнага жыцця. «Полымя».
адкрышы́цца, ‑крошыцца; зак.
Адламацца, адпасці кавалачкамі, драбкамі ад чаго‑н. крохкага, цвёрдага. / у перан. ужыв. [Суздалеў:] — Вячэрняя зорка не вытрымала, і ад яе адкрышыліся маленькія кавалачкі. Чыгрынаў.
адкрэ́слены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкрэсліць.
адкрэ́слівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адкрэсліваць.
адкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкрэсліць.
адкрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Аддзяліць або выдзеліць рыскай. Берсан чырвоным алоўкам адкрэсліў на яшчэ вільготным аркушы газеты тэкст, набраны больш буйным шрыфтам. Мехаў.
адкува́ць, ‑куе; зак., што і без дап.
Тое, што і адкукаваць (у 1 знач.). І здаецца, Зязюля даўно адкувала, І не чутна За вокнамі Звону вясны. Грахоўскі.
адкукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кончыць, пераехаць кукаваць. Сарочы лес паціху шумеў, на нешта скардзіўся, навяваючы смутак. Зязюлі тут ужо адкукавалі, адлапаталі крыллямі. Няхай.
2. перан. Разм. Адбыць нейкі час у цяжкіх умовах. [Змітрук:] — У каталажцы дзесяць дзён адкукаваў і зноў іду да таго самага чорта. Брыль.