адкрасава́ць, ‑суе; зак.
1. Скончыць красаваць, адцвісці. Прасёлак віўся між жытнёвых палеткаў, і прыемна было ісці ім, калі паабапал кланялася і ціха шапацела кранутае подыхам ветрыку калоссе, якое толькі што адкрасавала і налівалася цяпер. Хадкевіч.
2. перан. Страціць прыгажосць, свежасць, паблякнуць. Адкрасавала дзяўчына да часу.
адкра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; зак., каго-што.
Украсці тое, што было забрана, адабрана. Позна ўночы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена. Проста сказаць, адкраў у палякаў. Колас. // Украсці. І Лявону Шулю раптам робіцца сорамна і ніякавата, што ён адкраў улоў, адкраў не ў каго-небудзь, а ў свайго пляменніка. Сачанка.
адкро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкроіць.
адкро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што, чаго.
Адрэзаць ад цэлага ці вялікага кавалка (часцей пра хлеб). А гаспадыня, увесь час шчабечучы, проста не даючы гасцях уставіць і паўслова, як ні спяшалася, а паспела толькі адкроіць ад доўгай белай булкі дзве і яшчэ дзве лустачкі. Брыль. // перан. Сказаць што‑н. рэзкае, грубае. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямец Аўген. Колас.
адкро́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адкройваць.
адкро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкроіць.
адкружы́цца, ‑кружыцца; зак.
Перастаць кружыцца. Адкружылася і асела ўзнятае ветрам смецце. Лужанін.
адкружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак.
Прабыць нейкі час кружачы. У сяброў па школе даўні звычай — На кірмаш сысціся, Пагуляць... І на каруселі маляўнічай Разам адкружыць хвілінак пяць. Куляшоў.
адкрухма́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкрухмаліць.