Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адку́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкусваць — адкусіць.

адку́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адкусваць.

адку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкусіць.

адкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што і чаго.

Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага. Пасля кожнай чаркі Антаніна Міхайлаўна брала хлеб, і, перш чым адкусіць, падносіла яго да носа і нюхала, а потым ужо клала ў рот і закусвала. Колас. // Адцяць шчыпцамі, кусачкамі. Адкусіць кавалак дроту.

адку́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкусіць.

адлаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак.

1. Злавіць, вылавіць нейкую частку каго‑н. У 1939 годзе адлавілі каля фермы двух, а ў 1940 годзе шэсць лісянят. В. Вольскі.

2. Скончыць лавіць, перастаць займацца лоўляй каго‑н.

адлажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.

Тое, што і адкласці (у 1 знач.).

адлакірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адлакіраваць.

адлакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Пакрыць лакам; зрабіць лакіроўку чаго‑н.

адлама́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адламаць.