кнігалю́б, ‑а,
Любіцель і знавец кніг; бібліяфіл.
кнігалю́б, ‑а,
Любіцель і знавец кніг; бібліяфіл.
кнігано́ша, ‑ы,
1. Прадавец кніг уразнос.
2. Бібліятэкар або грамадскі распаўсюджвальнік, які разносіць кнігі па дамах.
кнігапрадаве́ц, ‑даўца,
Работнік кнігарні, які прадае кнігі.
кніга́рня, ‑і,
Кніжны магазін.
кнігасхо́вішча, ‑а,
1. Памяшканне пры бібліятэках для захоўвання кніг, часопісаў, газет і іншых друкаваных выданняў.
2. Спецыяльнае месца для захоўвання вялікай колькасці кніг.
кні́гаўка, ‑і,
Птушка сямейства сяўцоў, якая жыве на балотах, сырых лугах.
кні́жачка, ‑і,
кні́жка, ‑і,
1. Тое, што і кніга (у 1, 2 знач.).
2. Дакумент у выглядзе сшытых разам некалькіх лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных адзнак.
3. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі.
•••
кні́жнасць, ‑і,
1. Уласцівасць кніжнага (у 2, 3 знач.).
2. Друкарская справа, кнігадрукаванне.
кні́жнік, ‑а,
1. Знавец і любіцель кніг.
2.