кно́цік, ‑а, м.
Памянш. да кнот; маленькі кнот. Кноцік упаў на стол, агонь зусім апаў, але затрымаўся на момант, падняўся, асвяціў яшчэ на адзін міг газету і знік. Колас.
кнэ́лі, ‑лей; адз. няма.
Род клецак з мяснога або рыбнага фаршу. Суп з кнэлямі.
[Фр. quenelles.]
княгі́ня, ‑і, ж.
1. Жонка князя.
2. Нар.-паэт. Нявеста. — Вось ты да дзяўчыны заляцаешся і, ведаю я, любіш ты яе. Чым яна для цябе не княгіня? Лынькоў.
кня́жанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. княжыць; кіраванне княствам.
2. Час, на працягу якога хто‑н. княжыць. Княжанне Усяслава Полацкага.
кня́жацкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да князя, належыць яму. Княжацкі палац. Княжацкі тытул. // Такі, як у князя; багаты, раскошны. Княжацкія ўборы.
княжна́, ‑ы, ж.
Тое, што і князёўна. Адгэтуль пад ветразем Сценька У песню з княжной адплываў... Панчанка.
кня́жы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і княжацкі. [З узгорка] відаць .. чорная вежа сярэдневяковага княжага замка. Чорны.
кня́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
Правіць, кіраваць княствам. У другой палове 14 стагоддзя ў Полацку княжыў Андрэй, таксама брат Ягайлы. Хадкевіч.
кня́жыч, ‑а, м.
Уст. Тое, што і князевіч.