кні́жка, ‑і,
1. Тое, што і кніга (у 1, 2 знач.).
2. Дакумент у выглядзе сшытых разам некалькіх лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных адзнак.
3. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі.
•••
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)