дэпарта́мент, ‑а, М ‑нце, м.
1. У царскай Расіі і некаторых капіталістычных краінах — аддзел міністэрства ці іншай вышэйшай дзяржаўнай установы або самастойны орган. Дэпартамент земляробства. Дэпартамент паліцыі.
2. Назва ведамства, міністэрства ў ЗША, Швейцарыі і некаторых іншых дзяржавах. Дзяржаўны дэпартамент.
3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі. Дэпартамент Сена.
•••
Дзяржаўны дэпартамент — міністэрства замежных спраў у ЗША.
[Фр. dépertament.]
дэпарта́менцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэпартамента. Дэпартаменцкі чыноўнік.
дэпарта́цыя, ‑і, ж.
Прымусовае выдварэнне непажаданай асобы за межы дзяржавы.
[Лац. deportatio — вываз.]
дэпе́ша, ‑ы, ж.
1. Спешнае данясенне (дыпламатычнае, ваеннае і пад.). Паслаць кур’ера з дэпешай. □ А ў Токіо пойдзе дэпеша з тэкстам зашыфраваным. Дудар.
2. Уст. Тэлеграма.
[Фр. dépêche.]
дэпігмента́цыя, ‑і, ж.
Страта скурай нармальнай афарбоўкі, абумоўленая знікненнем пігменту.
дэпо́, нескл., н.
1. Спецыяльна прыстасаванае месца, будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў, вагонаў і інш. Тралейбуснае дэпо. □ Тут [у чыгуначным пасёлку] сыходзіліся дзве чыгункі, было дэпо, розныя майстэрні. Лынькоў. Рамонт робіцца вядома як: вагон адчапляюць ад састава і накіроўваюць у дэпо. Васілёнак.
2. Уст. Склад.
•••
Пажарнае дэпо — будынак для пажарных машын.
[Фр. dépôt.]
дэпо́вец, ‑поўца, м.
Разм. Рабочы дэпо. І колькі вунь гэтых вагонаў, цэлы пасёлак — жывуць у іх дэпоўцы. Лынькоў.
дэпо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэпо (у 1 знач.). Дэпоўскі рабочы. □ Гул матораў цяжкі, абрывісты, поўніў усё паветра, аж звінелі шыбы дэпоўскіх акон. Лынькоў.
дэпрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэпрэсіі. Дэпрэсіўны стан арганізма. Дэпрэсіўныя з’явы ў капіталістычнай эканоміцы.
дэпрэ́сія, ‑і, ж.
1. Заняпад, застой гаспадаркі ў капіталістычнай краіне. Эканамічная дэпрэсія.
2. Хваравіта прыгнечаны душэўны стан чалавека.
[Ад лац. depressio — прыгнечанне.]