дэпарта́мент, ‑а,
1. У царскай Расіі і некаторых капіталістычных краінах — аддзел міністэрства ці іншай вышэйшай дзяржаўнай установы або самастойны орган.
2. Назва ведамства, міністэрства ў ЗША, Швейцарыі і некаторых іншых дзяржавах.
3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі.
•••
[Фр. dépertament.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)