кінадакуме́нт, ‑а,
Дакументальны кінафільм, дакументальныя кінакадры.
кінадакуме́нт, ‑а,
Дакументальны кінафільм, дакументальныя кінакадры.
кінадакументалі́ст, ‑а,
Кінематаграфіст, які працуе ў галіне кінадакументалістыкі.
кінадакументалі́стыка, ‑і,
Галіна кінематаграфіі, якая ахоплівае ўсе віды хранікальных і дакументальных фільмаў.
кінадраматургі́я, ‑і,
1.
2. Тэорыя пабудовы кінасцэнарыяў.
кінадыло́гія, ‑і,
Два кампазіцыйна самастойныя кінафільмы, звязаныя агульнасцю замыслу, сюжэту, дзеючых асоб.
кінадэтэкты́ў, ‑тыва,
Кінафільм, тэмай якога з’яўляецца раскрыццё злачынства, работа разведчыка або барацьба з замежнай разведкай.
кінажурналі́ст, ‑а,
Кінематаграфіст, які працуе ў галіне кінахронікі.
кіназа́ла, ‑ы,
Глядзельная зала (зал) у кінатэатры.
кіназды́мачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для кіназдымкі.
кіназды́мка, ‑і,
Бесперапыннае фатаграфаванне на кінаплёнку шэрагу паслядоўных кадраў, якія адлюстроўваюць фазы руху аб’екта ці змену яго стану.
•••