Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

кінакла́сіка, ‑і, ДМ ‑сіцы, ж.

Выдатныя творы кінамастацтва, якія аказваюць глыбокі ўплыў на яго развіццё і на доўгі час захоўваюць сваё мастацкае значэнне.

кінакры́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Крытыка (разбор і ацэнка) кінафільмаў.

кіналенінія́на, ‑ы, ж., зб.

Сукупнасць хранікальна-дакументальных, навукова-папулярных і мастацкіх кінафільмаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці У.І. Леніна.

кінало́гія, ‑і, ж.

Навука аб сабаках.

[Ад грэч. kynós — сабака і logos — навука.]

кінаманапо́лія, ‑і, ж.

Капіталістычнае аб’яднанне, манаполія па вытворчасці кінафільмаў.

кінамаста́цтва, ‑а, н.

Род мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай кіназдымкі рэальных, спецыяльна інсцэніраваных ці адноўленых сродкамі мультыплікацыі падзей рэчаіснасці.

кінамеха́нік, ‑а, м.

Механік, які абслугоўвае кінаўстаноўку.

кінана́рыс, ‑а, м.

Невялікі кінафільм, у аснову якога пакладзены рэальныя факты, падзеі.

кінапанара́ма, ‑ы, ж.

1. Панарамны кінафільм. // Кінатэатр для дэманстрацыі панарамных кінафільмаў.

2. Кінафільм з шырокім і шматгранным паказам якіх‑н. падзей.

кінаперасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Перасовачная ўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў.