дэнацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Правесці (праводзіць) дэнацыяналізацыю (у 1 знач.).
дэнацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Правесці (праводзіць) дэнацыяналізацыю (у 1 знач.).
дэнацыяналіза́цыя, ‑і,
1. Зварот раней нацыяналізаванай маёмасці былым яе гаспадарам.
2. Страта нацыянальных асаблівасцей (мовы, культуры і пад.).
дэ́ндзі,
[Англ. dandy.]
дэндралагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэндралогіі.
дэндрало́гія, ‑і,
Раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовыя расліны.
[Ад грэч. dendron — дрэва і logos — вучэнне.]
дэндра́рый, ‑я,
Участак батанічнага саду або спецыяльны сад, дзе ў адкрытым грунце культывуюцца розныя віды дрэў і кустоў.
[Ад грэч. dendron — дрэва.]
дэндро́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне дэндралогіі.
дэндры́т, ‑а,
1. Чуллівы, звычайна разгалінаваны адростак нервовай клеткі.
2. Незакончаны ў развіцці крышталь папараце- або дрэвападобнай формы.
[Ад грэч. dendron — дрэва.]
дэнудацы́йны, ‑ая, ‑ае.
дэнуда́цыя, ‑і,
[Лац. denudatio — агаленне.]