Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. брыцца, брыць.

брыць, брыю, брыеш, брые; незак., каго-што.

Зразаць валасы брытвай да кораня; галіць. Брыць бараду.

бры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Лёгкі выязны вазок. Дзень і ноч тарахцелі сялянскія падводы, шляхецкія брычкі і панскія фаэтоны. С. Александровіч. Непадалёку ад райкома стаяў прывязаны да агароджы гладкі вараны стаеннік, запрэжаны ў акуратную, на рысорах, брычку з мяккім сядзеннем са спінкай і месцам для фурмана. Хадкевіч.

бры́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад брыць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. У выразе: брыючы палёт гл. палёт.

3. Дзеепрысл. Незак. ад брыць.

брыяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел батанікі, які займаецца вывучэннем імхоў.

[Грэч. brýon — мох і logos — вучэнне.]

брэге́т, ‑а, М ‑геце, м.

Уст. Гадзіннік асобай канструкцыі, які адбіваў гадзіны і долі гадзін і паказваў лічбы месяца.

[Ад імя французскага майстра — Breguet (1747–1823).]

брэ́дзень, ‑дня, м.

Тое, што і браднік. Дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да.. [Міколкі з бацькам], калі яны выцягвалі на бераг таптуху або брэдзень. Лынькоў.

брэ́днік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Дрэва ці высокі куст сямейства вярбовых; вербалоз. / ‑у, у знач. зб. Выкарчоўка брэдніку.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

брэйд-вы́мпел, ‑а, м.

Ваенна-марскі флаг паменшанага памеру і рознага колеру, прысвоены камандзірам злучэнняў караблёў, дывізіёнаў і старшаму па рэйдзе.

[Гал. breedwimpel.]

брэ́мсберг, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для спуску грузаў па нахіленай плоскасці; механізаваны скат.

2. У горнай справе — падземная нахіленая горная вырабатка, прызначаная для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на ніжэйшы гарызонт; спуск.

[Ням. Bremsberg.]