Лёгкі выязны вазок. Дзень і ноч тарахцелі сялянскія падводы, шляхецкія брычкі і панскія фаэтоны.С. Александровіч.Непадалёку ад райкома стаяў прывязаны да агароджы гладкі вараны стаеннік, запрэжаны ў акуратную, на рысорах, брычку з мяккім сядзеннем са спінкай і месцам для фурмана.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)