кайлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што і без дап.
Працаваць кайлом. Кайліць вугаль. □ Я помню тыя дні, калі Пад Мінскам у бары, Хто карчаваў, а хто кайліў, Кіпела праца і раслі Скрозь новыя муры. А. Александровіч.
кайло́, ‑а, н.
Ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адколвання кускоў горных парод; кірка. Тут кожны выбух, кожны ўдар кайла У грудзі непадатлівай прыродзе Дзеля таго, каб з мёртвых ажыла Краса зямлі, скаванай мерзлатою. Звонак.
[Ням. Keil.]
кайло́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кайла. Кайловае цаўё.
кайма́, ‑ы́; мн. ко́ймы (з ліч. 2, 3, 4 каймы́), ко́ймаў; ж.
Разм. Паласа. Ад.. палеткаў паляну аддзяляла толькі вузкая кайма маладога асінніку, што рос на схіле ўзгорка. М. Ткачоў.
[Цюрк.]
кайма́н, ‑а, м.
Род кракадзілаў з моцным панцырам на спіне і жываце, якія водзяцца ў Цэнтральнай Амерыцы.
[Ісп. caiman.]
кайназо́й, ‑ю, м.
Тое, што і кайназойская эра (гл. кайназойскі).
кайназо́йскі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: кайназойская эра гл. эра.
[Ад грэч. kainos новы і zōē — жыццё.]
кайнэ́, нескл., н.
Спец. Агульнанародная мова, што ўзнікла на аснове якога‑н. пашыранага дыялекту або некалькіх дыялектаў.
[Ад грэч. koinē — агульнае.]
ка́йра, ‑ы, ж.
Марская палярная птушка сямейства чысцікаў з чарнавата-бурым апярэннем зверху і белым знізу.
ка́йстра, ‑ы, ж.
Дарожная торба, заплечны мяшок. [Ганна] механічна збірала кайстру Дудку, той збіраўся некуды ў дарогу. Лынькоў. Калі з вайны вярнуўся бацька, Разбінтаваны ў лазарэце, Дастаў ён з кайстры хлеб салдацкі І па акрайцу выдаў дзецям. Непачаловіч.