Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

кінжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кінжала. Кінжальны штык. // Нанесены, прычынены кінжалам. Кінжальная рана.

•••

Кінжальны агонь гл. агонь.

кінка́н, ‑а, м.

Пладовае дрэва або куст сямейства рутавых, які пашыраны ва Усходняй Азіі. Японскі кінкан.

кіно́, нескл., н.

1. Тое, што і кінамастацтва. Нарада па пытаннях кіно.

2. Тое, што і кінафільм. Глядзець кіно.

3. Разм. Тое, што і кінатэатр. Мне ёсць чым хваліцца І чым захапляцца і Савецкая вуліца Шлях на Маскву, — Тэатры і клубы, кіно і палацы. Броўка.

•••

Касетнае кіно — розныя сістэмы для дэманстравання кінафільмаў на экранах звычайнага тэлевізара з дапамогай спецыяльнага прыстасавання, у якое ўстаўляецца касета або дыск з запісам кінафільма.

Нямое кіно — неагучанае кіно.

кіно́шнік, ‑а, м.

Разм. Работнік кінематаграфіі. Я стаў кіношнікам. Потым, праз шмат гадоў,.. мы ўспаміналі пачатак нашай работы і радаваліся развіццю самага важнага з мастацтваў — кіно. «Маладосць».

кіно́шны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да кіно, кінематаграфіі. У кают-кампаніі сёння кіношны дзень: цікавей і прасцей паглядзець кінафільм там. М. Стральцоў.

кі́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад кінуць.

2. у знач. прым. Выкінуты з-за непатрэбнасці. [Яфрэйтар] бачыў .. якісьці кавалак жалеза — ці то абломак абруча, ці то .. шына ад кінутага каляса. Лынькоў.

кі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца.

Зак. да кідацца (у 2, 3, 4 і 5 знач.).

кі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. кінь; каго-што; зак.

1. Зак. да кідаць.

2. заг. кінь(це). Ужываецца ў значэнні слоў: спыніце, не трэба. Кіньце пець!

•••

Кінуць кліч — звярнуцца з заклікам.

Кінуць-рынуць — паспешліва адправіцца куды‑н., спыніўшы работу, занятак.

Кінуць якар — спыніцца дзе-небудзь, уладкавацца на пастаяннае жыхарства.

Куды ні кінь вокам — усюды.

Куды ні кінь — усюды клін гл. клін.

Хоць (ты) кінь — пра што‑н. дрэннае, непрыгоднае.

кі́ншчык, ‑а, м.

Разм.

1. Кінамеханік. — На сходы ў хату-чытальню збіраемся, і кіншчык там часам карціны круціць. Грахоўскі.

2. Тое, што і кіношнік. — Тут нейкія кіншчыкі прыязджалі, два, дні таўкліся. Казалі, што на кіно здымалі наш, калгас. Сабаленка.

кі́па, ‑ы, ж.

1. Вязка, пачак якіх‑н. прадметаў, складзеных адзін на другі; стос. Кіпа газет. Кіпа пісем.

2. Вялікая ўпаковачная мера тэкстыльнай сыравіны (бавоўны, лёну і інш.). Кіпа пянькі.