Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

імаве́рны, ‑ая, ‑ае.

Праўдападобны, магчымы, верагодны. Імаверная гіпотэза.

імажыні́зм, ‑у, м.

Адна з дэкадэнцкіх фармалістычных плыней у рускай і беларускай паэзіі пачатку 20 ст., лозунгам якой было вызваленне формы, славеснага вобразу ад зместу, ідэі.

[Ад фр. image — вобраз.]

імажыні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік імажынізму. У Беларусі арганізацыі імажыністаў не было, але асобныя паэты ў сваіх шуканнях «арыгінальных вобразаў» выкарыстоўвалі мастацкія прыёмы гэтага літаратурнага напрамку. А. Макарэвіч.

імажыні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да імажыніст.

імажыні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да імажынізму, імажыніста.

іма́м, ‑а, м.

1. Правіцель мусульманкай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.

2. Духоўны кіраўнік усіх магаметан або групы магаметан. // Той, хто правіць службу ў мячэці, а таксама мула — настаяцель саборнай мячэці.

[Ад араб. imām — які знаходзіцца наперадзе.]

імане́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць іманентнага.

імане́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Пастаянна ўласцівы той ці іншай з’яве, абумоўлены яе сутнасцю; ўнутраны. Іманентны працэс. □ Што існуюць шматлікія гістарычныя і практычныя ўмовы (не гаворачы ўжо аб іманентных супярэчнасцях капіталізму), якія вядуць і прывядуць значна хутчэй да гібелі капіталізму, чым да ператварэння сучаснага капіталізму ў ідэальны капіталізм, — гэтага я, вядома, і не думаю аднаўляць. Ленін.

[Лац. immanens, immanentis.]

імаралі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Адмаўленне ўсякай маралі; амаралізм.

імара́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Пазбаўлены маралі; амаральны. Імаральны чалавек.

[Фр. immoral.]