ілюстрава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да ілюстраваць.
ілюстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора. Ілюстраваць раман. □ — У дэталях я яшчэ не прадумаў плана, а ў асноўных рысах ён такі — абысці пехатою цэлы раён, апісаць яго, сабраць народныя песні, легенды і іншыя віды народнай творчасці, багата ілюстраваць сваё падарожжа фатаграфіямі... Колас.
2. перан. Дапоўніць (папаўняць), пацвердзіць (пацвярджаць) што‑н. наглядным прыкладам, словам, жэстам і пад. Ілюстраваць тэзісы прыкладамі. □ Матэрыял, які ілюстраваў і абгрунтоўваў вывады, быў падрыхтаваны. Карпаў. Пытанне сваё.. [Іліко] ілюстраваў так: паклаў галаву на далонь, нібы заснуў, потым паказаў дах над галавой. Самуйлёнак.
ілюстра́тар, ‑а, м.
Мастак, які робіць малюнкі да тэксту. Ілюстратар кніг.
ілюстрацы́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць ілюстрацыйнага.
ілюстрацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць, з’яўляецца ілюстрацыяй. Ілюстрацыйны матэрыял. Ілюстрацыйныя малюнкі. // Заснаваны на выкарыстанні ілюстрацый. Ілюстрацыйны метад.
2. Пабудаваны на знешнім апісанні без пранікнення ў сутнасць чаго‑н. (пра творы мастацтва, літаратуры і пад.). Можа, тая акалічнасць, што ў апошнія гады ў нас з’явілася нямала чыста ілюстрацыйных баек, у якіх адвольна, без ўліку ўсталяваных народных уяўленняў, бяруцца аслы, ваўкі, сланы, мядзведзь, і прымусіла сяго-таго задумацца: а ці патрэбна наогул байка? Казека.
ілюстра́цыя, ‑і, ж.
1. Тое, што і ілюстраванне.
2. Малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст або тлумачыць змест. Падручнік з ілюстрацыямі. Газетная ілюстрацыя. □ Характэрнай асаблівасцю кніг Скарыны, вельмі рэдкай для таго часу, было ўпрыгожанне іх цэлым радам арыгінальных, цудоўна выкананых ілюстрацый, гравюр. Алексютовіч.
3. перан. Прыклад, які дапаўняе, пацвярджае што‑н. Бліскучай ілюстрацыяй перамогі ленінскай нацыянальнай палітыкі з’яўляцца сапраўдны росквіт савецкага друку на мовах усіх нацыянальнасцей нашай краіны. □ Пісьмы У.І. Леніну — яркая ілюстрацыя непарыўнай сувязі правадыра рэвалюцыі з народам, з працоўнымі насамі. «Звязда».
[Ад лац. illustratio — выява, жывое апісанне.]
імабілізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Стварыць (ствараць) нерухомасць (спакой) пашкоджанай ці хворай частцы цела, каб пазбегнуць паўторнага пашкоджання або з лячэбнай мэтай.
[Ад лац. immobilis — нерухомы.]
імабіліза́цыя, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. імабілізаваць.
імаве́рнасць, ‑і, ж.
Аб’ектыўная магчымасць ажыццяўлення чаго‑н., ступень ажыццявімасці. Імавернасць падзей. // Ступень абгрунтаванасці, упэўненасці ў праўдападобнасці або ажыццявімасці чаго‑н.; верагоднасць, дапушчальнасць. Такое дапушчэнне набывае тым большую імавернасць, што дыплом доктара медыцыны Скарына атрымаў у Італіі і мог быць таму прынят у Празе пазней за італьянскага батаніка. Алексютовіч.
•••
Тэорыя імавернасцей гл. тэорыя.