Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінематаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кінематаграфіі, кінематографа. // Уласцівы кінематаграфіі, характэрны для яе. Кінематаграфічны вопыт. Кінематаграфічны твор.

•••

Кінематаграфічная істужка гл. істужка.

кінематагра́фія, ‑і, ж.

1. Тое, што і кінамастацтва. Кінематаграфія Беларусі.

2. Галіна культуры і прамысловасць якая выпускае кінафільмы і паказвае гледачам.

кінемато́граф, ‑а, м.

1. Тое, што і кінаапарат.

2. Тое, што і кінамастацтва.

[Ад грэч. kinēma — рух і graphō — пішу.]

кінема́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае геаметрычныя асаблівасці руху цел без ўліку іх масы і ўздзеяння на іх іншых цел (сіл).

[Ад грэч. kinēma — рух.]

кінематы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кінематыкі. Кінематычная схема станка.

кінеско́п, ‑а, м.

Прыемная трубка тэлевізара.

[Ад грэч. kineō — рухаю і skopeō — гляджу.]

кіне́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел тэарэтычнай механікі, які ўключае дынаміку і статыку.

[Ад грэч. kinētikis — рухальны.]

кінеты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кінетыкі. Кінетычная тэорыя.

2. Які мае адносіны да руху. Кінетычная энергія.

кінжа́л, ‑а, м.

Колючая зброя ў выглядзе клінка, вострага з двух бакоў і звужанага па канцы. Лязо кінжала. □ Нечая рука з размаху прабіла кінжалам шынель на грудзях. Брыль.

кінжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кінжала. Кінжальны штык. // Нанесены, прычынены кінжалам. Кінжальная рана.

•••

Кінжальны агонь гл. агонь.