і́канапіс, ‑у, м.
Пісанне ікон як від рэлігійнага жывапісу. Старажытны іканапіс.
іканапі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да іканапісу. Іканапісная майстэрня. Іканапісныя школы. // Уласцівы іканапісу, характэрны для іканапісу. Іканапісны стыль царкоўнага жывапісу. Іканапісныя каноны.
2. перан. Такі, як у святога на іконе; выглядам падобны на малюнак святога. Ідуць баркалабаўскія старцы з сінявокімі хлопчыкамі празрыстай іканапіснай прыгажосці. Караткевіч.
іканаско́п, ‑а, м.
Тэлевізійная электронна-прамянёвая перадатачная трубка.
[Ад грэч. eikōn — малюнак і skopeō — гляджу.]
іканаста́с, ‑а, м.
Упрыгожаная абразамі сценка ў праваслаўнай царкве, якая аддзяляе алтар.
[Ад грэч. eikín — абраз і statis — месца стаяння.]
іканатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.
Спец. Калекцыя, збор відарысаў па пэўнай тэматыцы.
[Ад грэч. éikōn — малюнак, абраз і thēkē — сховішча.]
і́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
і́канне 2, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ікаць 2.
і́каўка, ‑і, ДМ ікаўцы, ж.
Разм. Міжвольныя ўдыхальныя рухі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы, а таксама адрывістыя гукі, якія суправаджаюць гэтыя рухі. Сыр стаў у горле, і Гарбача пачала мучыць ікаўка. Мурашка.
і́кацца, ‑аецца; безас. незак.
Пра міжвольную ікаўку. [Юзік:] А пакінь ты ўжо пра Шуру. Ёй так недзе моцна ікаецца. Крапіва.