Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ізахіме́на, ‑ы, ж.

Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай зімы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і cheima — зіма.]

ізахро́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ізахроннага. Ізахроннасць ваганняў.

ізахро́нны, ‑ая, ‑ае.

Роўны па працягласці ў часе чаму‑н. іншаму; аднолькавая працягласці.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і chronos — час.]

ізго́й, ‑я, м.

1. У Старажытнай Русі — чалавек, які страціў сувязь са сваёй сацыяльная групай, напрыклад, прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які разарыўся.

2. перан. Чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец. Скрозь цемру ночы і змрочнасць лясоў, па глухіх дарожках .. накіраваліся яны, два ізгоі [Талаш і Мартын Рыль], у бок сваіх вёсак. Колас.

ізго́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ізгоя, належыць яму. Ізгойская слабада.

і́змы, ‑аў; адз. ізм, ‑у, м.

Іран. Пра тэорыі, філасофскія, мастацкія і інш. плыні, навуковыя назвы якіх часта гучаць штучна і заканчваюцца на «ізм». Ільяшэвіч быццам дзесьці блукае па нейкіх модных «ізмах». Машара.

ізно́ў, прысл.

Разм. Зноў, яшчэ раз. Я пайду да яе, да каханай маёй, Каб ізноў яе голас пачуць. Колас. Над цёмнымі руінамі і рэдкімі агнямі горада ізноў пераклікаюцца гудкі заводаў. Брыль.

ізра́ільскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Ізраіля, належыць яму. Ізраільскія войскі.

ізраільця́не, ‑цян; адз. ізраільцянін, ‑а, м.; ізраільцянка, ‑і, ‑нцы; мн. ізраільцянкі, ‑нак; ж.

1. Гіст. Агульная назва старажытнаяўрэйскіх плямёнаў.

2. Грамадзяне дзяржавы Ізраіль.

ізраільця́нін,

гл. ізраільцяне.