ізаля́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ізалятара.
ізаля́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ізалятара.
ізаляцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ізаляцыі.
ізаля́цыя, ‑і,
1.
2.
3. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць што‑н.; ізалятар (у 1 знач.).
[Фр. isolation — адасабленне, раз’яднанне.]
ізаляцыяні́зм, ‑у,
Палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці.
ізаляцыяні́ст, ‑а,
Прыхільнік ізаляцыянізму.
ізаляцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ізаляцыянізму, ізаляцыяніста.
ізамарфі́зм, ‑у,
Здольнасць рэчываў, аналагічных па хімічнаму саставу і крышталічнай форме, сумесна выдзяляцца з раствору ў выглядзе аднародных крышталяў пераменнага саставу.
[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і morphē — форма.]
ізаме́ры, ‑аў;
Хімічныя злучэнні з аднолькавым саставам і малекулярнай масай, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.
[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і meros — частка, доля.]
ізамеры́я, ‑і,
З’ява, якая заключаецца ў існаванні хімічных злучэнняў з аднолькавым саставам і малекулярнай масай, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.
ізамо́рфны, ‑ая, ‑ае.
Падобны па форме і будове крышталяў, надзелены ізамарфізмам.