ізаліро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ізаліроўкі, ізаляцыі праваднікоў або крыніц якой‑н. энергіі. Ізаліровачныя матэрыялы.
ізаліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. ізаляваць (у 3 знач.).
2. Разм. Ізаляцыйная стужка. Абматаць ізаліроўкай.
ізаліро́ўшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца ізаліроўкай чаго‑н.
ізалява́насць, ‑і, ж.
Стан ізаляванага. Ізаляванасць проваду. □ Дробнаму вытворцу (і рамесніку, і селяніну) перашкаджае перайсці да калектыўнай вытворчасці вельмі слабае развіццё салідарнасці, дысцыпліны, іх ізаляванасць, іх «фанатызм уласнікаў», канстатуемы не толькі сярод заходнееўрапейскіх сялян, але, — дададзім ад сябе, — і сярод рускіх «абшчынных» сялян. Ленін.
ізалява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ізаляваць.
ізалява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ізаляваць.
2. у знач. прым. Адасоблены, асобны. Ізаляваная група. Ізаляваны факт.
3. у знач. прым. Пакрыты ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваныя правады. Ізаляваны дрот.
ізалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак. і незак.
1. Адасобіцца (адасабляцца), аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя. Ізалявацца ад людзей.
2. незак. Зал. да ізаляваць.
ізалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.
1. Адасобіць (адасабляць), аддзяліць (аддзяляць) ад навакольнага асяроддзя, абставін, умоў і пад. Дзверы не адчыняліся. Аўтаматычныя рэле пасля ўдару герметычна ізалявалі бібліятэку ад астатніх памяшканняў. Шыцік.
2. Змясціць (змяшчаць) асобна, пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з кім‑н. Ізаляваць злачынца. □ Пакуль хвароба не пашыралася, трэба было тэрмінова ізаляваць усіх хворых і зрабіць у хатах дэзінфекцыю. Шамякін. — Я вас не арыштоўваў, а толькі ізаляваў на некаторы час. Чарнышэвіч.
3. Пакрыць ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваць электрычны провад.
[Ад фр. isoler.]
ізаля́тар, ‑а, м.
1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычнага току, цеплыні або не прапускае гукаў.
2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў. Фарфоравы ізалятар.
3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне (у бальніцах, санаторыях і пад.) для хворых з нераспазнанымі або заразнымі хваробамі. Перавесці ў ізалятар. Пакласці ў ізалятар.
4. Камера для аднаго чалавека ў турме. Перадалі, каб і тыя, што сядзяць у ізалятарах, выходзячы на прагулку, таксама мелі чырвоныя банцікі. Машара.