Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ікра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Рыбіна, якая мае ў сабе ікру.

ікраны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае ў сабе ікру. Ікраная рыба.

2. Які мае адносіны да ікры. Ікраная бочка.

ікры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Асобнае зернетка ікры. Асаблівых змен у нашым акварыуме не наглядалася: хіба толькі што ікрынкі крыху пабольшалі і набухлі. Якімовіч.

ікры́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сабе многа ікры. Ікрыстая кета.

ікс, ‑а, м.

1. Назва трэцяй ад канца літары (x) лацінскага алфавіта.

2. Невядомая велічыня, якая абазначаецца гэтай літарай (побач з літарамі y, z). // Умоўнае абазначэнне невядомай або знарок не названай асобы.

іл, ілу, м.

Адкладанні найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў. Азёрна-рачны іл. □ У змроку, у іле ляжаць карасі, У зеллі багністым жыруюць язі. Глебка.

ілга́нне і лга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ілгаць.

ілга́ць і лгаць, (і)лгу, (і)лжэш, (і)лжэ; (і)лжом, (і)лжаце, (і)лгуць; незак.

Гаварыць няпраўду; выдумваць, хлусіць. Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў, як было. Якімовіч. Хто сам ілжэ, той нікому не верыць. Прыказка.

ілгу́н і лгун, ‑а, м.

Непраўдзівы чалавек; выдумшчык, хлус. Тут жа [на судзе] прысутнічае і акцызнік Яськоў, афіцыйны прадстаўнік царскіх улад, даносчык, хабарнік, ілгун. Ларчанка.

ілгу́ння і лгу́ння, ‑і, ж.

Жан. да ілгун.