іліры́йскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да Ілірыі, ілірыйцаў, які належыць, уласцівы ім. Ілірыйскія плямёны.
іліры́йцы, ‑аў; адз. ілірыец, ‑рыйца, м.; ілірынка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. ілірыйкі, ‑рыек; ж.
Гіст. Плямёны, якія насялялі ў старажытнасці Балканскі паўвостраў.
і́лісты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты ілам. Жыве лінь пераважна ў ціхіх азёрах з мяккім ілістым дном, у старыцах і залівах рэк. Матрунёнак.
іло́т, ‑а, М ілоце, м.
Гіст. Земляроб у Старажытнай Спарце, які знаходзіўся ў становішчы раба. // перан. Кніжн. Бяспраўны чалавек.
ільві́ны і льві́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да льва, належыць яму. Ільвіная шкура. Ільвіная грыва.
2. перан. Які нагадвае чым‑н. ільва; такі, як у льва. Ільвіная сіла.
•••
Ільвіны (львіны) зеў гл. зеў.
Ільвіная (львіная) доля гл. доля.
ільві́ца і льві́ца, ‑ы, ж.
Самка льва.
ільвяня́, ільвянё і львяня́, львянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня льва.
ільвя́тнік і львя́тнік, ‑а, м.
Памяшканне для львоў. Новы львятнік.