Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыферэнцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Неаднолькавы, розны пры розных умовах. Дыферэнцыяльная рэнта. Дыферэнцыяльны тарыф.

2. Які мае адносіны да дыферэнцыяла (у 1 знач.). Дыферэнцыяльнае вылічэнне. Дыферэнцыяльныя ўраўненні.

дыферэнцыя́цыя, ‑і, ж.

Расслаенне, расчляненне чаго‑н. на асобныя разнародныя часткі. Класавая дыферэнцыяцыя. Дыферэнцыяцыя цэн.

[Ад лац. differentia — розніца, адрозненне.]

дыфіра́мб, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса. // Хвалебны лірычны верш.

2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне. Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. Танк.

•••

Пець дыфірамбы гл. пець.

[Грэч. dithyrambos.]

дыфірамбі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыфірамба (у 1 знач.). Дыфірамбічны тон.

дыфракцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыфракцыі. Дыфракцыйны спектр.

дыфра́кцыя, ‑і, ж.

У фізіцы — агібанне хвалямі (светлавымі, гукавымі і пад.) сустрэчных перашкод. Дыфракцыя святла.

[Ад лац. diffractio.]

дыфтангіза́цыя, ‑і, ж.

Пераход простага галоснага гука ў дыфтонг. Дыфтангізацыя гука.

дыфтангі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які ўяўляецца дыфтонгам. Дыфтангічныя гукі.

дыфто́нг, ‑а, м.

Спалучэнне двух галодных гукаў, што вымаўляюцца як адзін склад.

[Ад грэч. di(s) — двойчы і phtongos — гук.]

дыфтэры́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыфтэрыі. Дыфтэрыйныя палачкі.