кінаінфарма́цыя, ‑і,
Інфармацыя пра бягучыя падзеі сродкамі кіно.
кінаінфарма́цыя, ‑і,
Інфармацыя пра бягучыя падзеі сродкамі кіно.
кінакаме́дыя, ‑і,
Адзін з жанраў кінамастацтва; кінафільм камедыйнага зместу.
кінака́мера, ‑ы,
Апарат, прызначаны для здымкі кінафільмаў.
кінакампа́нія, ‑і,
Капіталістычнае аб’яднанне, кампанія па вытворчасці кінафільмаў.
кінаканцэ́ртны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для канцэртаў і паказу кінафільмаў.
кінакарці́на, ‑ы,
1. Тое, што і кінафільм.
2. Асобная копія кінафільма.
кінакла́сіка, ‑і,
Выдатныя творы кінамастацтва, якія аказваюць глыбокі ўплыў на яго развіццё і на доўгі час захоўваюць сваё мастацкае значэнне.
кінакры́тыка, ‑і,
Крытыка (разбор і ацэнка) кінафільмаў.
кіналенінія́на, ‑ы,
Сукупнасць хранікальна-дакументальных, навукова-папулярных і мастацкіх кінафільмаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці У.І. Леніна.
кінало́гія, ‑і,
Навука аб сабаках.
[Ад грэч. kynós — сабака і logos — навука.]