Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінаапарату́ра, ‑ы, ж., зб.

Сукупнасць апаратаў, машын і станкоў, якія скарыстоўваюцца ў кінематаграфіі.

кінаапера́тар, ‑а, м.

Спецыяліст, які знімае кінафільм.

кінаапо́весць, ‑і, ж.

Мастацкі кінафільм апавядальнага характару, які адлюстроўвае шэраг падзей, пэўны перыяд у жыцці чалавека.

кінаарты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Тое, што і кінаакцёр.

кінаарты́стка, ‑і, ДМ ‑стцы; Р мн. ‑стак; ж.

Жан. да кінаартыст.

кінаархі́ў, ‑хіва, м.

Установа, у якой захоўваюцца кінафільмы і кінаматэрыялы.

кінаатэлье́, нескл., н.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для здымкі кінафільмаў.

кінааўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.

Электронна-вылічальная ўстаноўка, якая дазваляе паказваць адзін з фільмаў па выбару большасці гледачоў.

кінабаяві́к, ‑баевіка, м.

Разм. Фільм, які карыстаецца асабліва вялікім поспехам або разлічаны на такі поспех.

кінабу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Памяшканне для кінаапаратуры і кінамеханіка.