кіль, ‑я, м.
1. Брус, які служыць асноўным мацаваннем і звязкай днішча ў судне.
2. Нерухомая вертыкальная плоскасць з прымацаванымі да яе паваротнымі рулямі ў хваставой частцы самалёта або дырыжабля.
3. Прадаўгаваты выраст на грудной косці, да якога прымацаваны грудныя мышцы ў птушак і некаторых млекакормячых (напрыклад у кажаноў, крата).
[Гал. kiel.]
кільва́тэр, ‑а, м.
Струмень вады па лініі кіля ззаду судна, якое рухаецца.
•••
У кільватэр; у кільватэры — адзін за адным, тым жа курсам, па адной лініі (пра рух суднаў).
[Гал. kielwater.]
кільва́тэрны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кільватэра.
•••
Кільватэрная калона гл. калона.
кі́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых.
[Эст. kilu.]
кілявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да кіля. Кілявая частка судна.
кімано́, нескл., н.
1. Нацыянальнае японскае адзенне (мужчынскае і жаночае) у выглядзе халата з шырокімі рукавамі.
2. Асаблівы крой рукава ў жаночым адзенні.
[Яп.]
кімберлі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы. Алмазаносныя кімберліты.
[Ад назвы г. Кімберлі ў Паўднёвай Афрыцы.]
кімберлі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кімберліту.
кімва́л, ‑а, м.
Старадаўні ўдарны музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак.
[Грэч. kymbalon.]
кімва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кімвала. Кімвальныя гукі.