Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ільнамя́лка і льнамя́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына, якой мнуць лён.

ільнасе́мя і льнасе́мя, ‑я, н.

Насенне лёну, ільняное семя.

ільнасе́ялка і льнасе́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына, прызначаная для сяўбы лёну.

ільнатка́цкі і льнатка́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ткання, ткацтва лёну. Ільнаткацкая вытворчасць. Ільнаткацкі цэх. Ільнаткацкая майстэрня. // Прызначаны для ткання лёну. Ільнаткацкая машына. Ільнаткацкі станок.

ільні́шча і льні́шча, ‑а, н.

Тое, што і ільнянішча.

ільно... і льно... (а таксама ільна..., льна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: лён, ільняны, напрыклад: ільноапрацоўка, ільнонарыхтоўка, ільноўборачны.

ільноапрацо́ўчы і льноапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з апрацоўкай лёну, прызначаны для яе. Ільноапрацоўчы працэс. Ільноапрацоўчая машына.

ільновалакно́ і льновалакно́, ‑а, н.

Валакно лёну.

ільнозаво́д і льнозаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод па першапачатковай апрацоўцы лёну.

ільнокамба́йн і льнокамба́йн, ‑а, м.

Камбайн, які адначасова рве лён, абразае галоўкі і звязвае сцёблы ў снапкі.