Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хімізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад хімізаваць.

хімізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да хімізаваць.

хімізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Укараніць (укараняць) дасягненні хіміі і хімічных метадаў апрацоўкі рэчываў у тэхніцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Хімізаваць сельскую гаспадарку. // Падвяргаць хімізацыі. Хімізаваць глебу.

хіміза́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца хімізацыяй.

хіміза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хімізатара, хімізацыі. Хімізатарскія мерапрыемствы.

хіміза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хімізаваць.

хімі́зм, ‑у, м.

Спец. Хімічная прырода якога‑н. рэчыва, з’явы, працэсу. Хімізм крыві. Хімізм расліны.

хі́мік, ‑а, м.

1. Спецыяліст у галіне хіміі.

2. Работнік хімічнай прамысловасці.

хіміка́ліі, ‑ліяў; адз. няма.

Хімічныя прэпараты, а таксама хімічныя вырабы. Прамысловыя хімікаліі.

хіміка́ты, ‑аў; адз. хімікат, ‑у, М ‑каце, м.

Тое, што і хімікаліі.