Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кааператы́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Тое, што і кааператар (у 2 знач.).

каапера́цыя, ‑і, ж.

1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.

3. Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць. Барашка.

[Ад лац. cooperatio.]

кааптава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кааптаваць.

кааптава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да кааптаваць.

кааптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго.

Правесці (праводзіць) кааптацыю.

каапта́цыя, ‑і, ж.

Папаўненне саставу якога‑н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.

[Ад лац. cooptatio — дадатковае выбранне.]

каардынава́насць, ‑і, ж.

Узгодненасць, зладжанасць. Каардынаванасць рухаў.

каардынава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. каардынаваць, каардынавацца.

каардынава́цца, ‑нуецца; зак. і незак.

1. Узгадніцца (узгадняцца), прыйсці (прыходзіць) у адпаведнасць.

2. толькі незак. Зал. да каардынаваць.

каардынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Узгадніць (узгадняць), прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць чые‑н. дзеянні, ўчынкі і пад. Каардынаваць работу навукова-даследчых інстытутаў. □ Партызаны прыслалі пасланца. Цяпер можна будзе каардынаваць дзеянні, узгадняць мерапрыемствы... Мікуліч.