кі́дкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны. — Надзень сабе так што, не кідкае, — прасіла і павучала маці. Паўлаў. Рабіна заружавела .. яркім, кідкім хараством. Мележ.
2. Падатлівы, ахвочы, схільны да чаго‑н. Самі ж радульцы — людзі не гаваркія, не надта кідкія на размовы з незнаёмымі людзьмі, і ад іх мы даведаліся мала што... Сачанка.
кідо́к, ‑дка, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. кідаць (у 1 знач.). Кідок мяча ў сетку. □ Леанід Прыгожы трапнымі кідкамі гранат і агнём з аўтамата знішчыў 8 гітлераўцаў. «Звязда».
2. Хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём. Камандзір танка гвардыі лейтэнант Анатолій Рак не давёў сваёй машыны да Мінска, але яго мужны кідок праз Бярэзіну ў горад Барысаў забяспечыў магчымасць цэлай часці зрабіць крок наперад. «Беларусь».
кіёк, кійка, м.
Невялікі кій; тое, што і кій. Разважліва гаварыў дзед Мікалай, абапёршыся на адпаліраваны да глянцу кіёк. Даніленка.
кіёск, ‑а, м.
Невялікая лёгкая будыніна для дробнага гандлю. Кніжны кіёск. Газетны кіёск. □ Буднік у першым жа кіёску купіў паперы і, напісаўшы на ёй некалькі слоў, заспяшаў у горад. Галавач.
[Фр. kiosque з перс.]
кіёўка, ‑і, ДМ кіёўцы; Р мн. кіёвак; ж.
Абл. Рагоз. Махаюць, нагінаючыся сваімі чорнымі галовамі, кіёўкі, і пахне старым, зляжалым і ўпрэлым кіслым балотам — аж зрывае нос, як кажа Акцызнік. Пташнікаў.
кізі́л, ‑у, м.
1. Паўднёвае дрэва або куст сямейства кізілавых з жоўтымі кветкамі.
2. зб. Цёмна-чырвоныя кіслыя і даўнія ягады гэтага дрэўца.
[Ад цюрк. кізіл — чырвоны.]
кізі́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кізілу. Кізілавы ліст. Кізілавае дрэва. // Прыгатаваны з кізілу; з кізілам. Кізілавае варэнне. Кізілавы квас.
2. у знач. наз. кізі́лавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносіцца кізіл і інш.
кізі́льнік, ‑у, м.
1. Кустовая расліна сямейства ружакветных з белымі або ружовымі кветкамі і дробнымі мучністымі ядомымі пладамі чырвонага або чорнага колеру.
2. Кусты, зараснікі кізілу.
кізі́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і кізілавы (у 1 знач.). Кізільная настойка.