Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыпло́мніца, ‑ы, ж.

Жан. да дыпломнік.

дыпло́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дыплома.

2. Выкананы для атрымання дыплома (у 1 знач.). Дыпломны праект. Дыпломная работа.

ды́пціх, ‑а, м.

1. У старажытных грэкаў і рымлян — складна́я, пакрытая воскам дошчачка для пісьма.

2. Двухстворкавы складзень з жывапісным або рэльефным малюнкам на кожнай створцы.

3. Кампазіцыя з дзвюх карцін, звязаных адзіным замыслам.

[Грэч. diptychos — двайны.]

дырхе́м, ‑а, м.

Грашовая адзінка Марока.

дырыжа́бельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дырыжабля. Дырыжабельная экспедыцыя.

дырыжа́бль, ‑я, м.

Паветраплавальны апарат з авіяцыйным рухавіком і з корпусам, напоўненым газам.

[Фр. dirigeable.]

дырыжо́р, ‑а, м.

Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры, оперным ці балетным спектаклі. Вочы харыстаў неадрыўна сачылі за прыўзнятай рукой дырыжора. Стаховіч. У тую ж хвіліну дырыжор узняў рукі, і аркестр пачаў «Інтэрнацыянал». Самуйлёнак.

[Ад фр. diriger — кіраваць.]

дырыжо́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дырыжора, належыць яму. Дырыжорская палачка. Дырыжорскі пульт.

дырыжо́рства, ‑а, н.

Разм. Дзейнасць, пасада дырыжора.

дырыжы́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дырыжыраваць.