Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адбе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адбяліць.

адбе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбельваць — адбяліць і адбельвацца — адбяліцца.

адбе́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адбяліцца.

2. Зал. да адбельваць.

адбе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адбяліць.

адбе́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да адбелкі. Адбельная вытворчасць. // Які служыць, прызначаны для адбелкі. Адбельныя гліны.

2. Падвергнуты адбелцы. Адбельная пража.

адбе́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па адбелцы.

адбе́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да адбельшчык.

адбіва́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць (святла, гукаў, радыёхваль і пад.) адбівацца ад чаго‑н.

адбіва́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для адбівання светлавых, цеплавых і інш. праменяў, хваль. Адбівальнік нейтронаў.

адбіва́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да адбівання (светлавых, цеплавых і інш. праменяў, хваль). Адбівальная здольнасць цел.