адбарса́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
Развязаць аборы ў лапцях.
адба́ўка, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбаўляць — адбавіць.
адбаўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да адбаўляць.
адбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адбавіць.
•••
Хоць адбаўляй — аб чым‑н., чаго ёсць занадта многа.
адбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Паздаравець, паправіцца на волі, на выгодзе. За лета гэта худзеча так адбегаецца па цёплым пяску, так адап’ецца смачнага вясковага малака, так загартуецца пад давольным сонейкам і ветрам, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.
адбе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Не мець магчымасці больш бегаць, скончыць бегаць. Ён ужо адбегаў сваё.
адбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. адбег, ‑ла; заг. адбяжы; зак.
Бягом аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Закруцілася змяя, засіпела так, што Ра спалохаўся і адбег назад. Маўр. // перан. Хутка аддаліцца ад чаго‑н. Хваля адбегла ад берага.
адбе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся, ‑бягуцца; пр. адбегся, ‑лася; заг. адбяжыся; зак.
Тое, што і адбегчы. Ліпачка таксама была ў той кашы [разгон сялян-дэманстрантаў]. Яна адбеглася да плота і пазірала. Сабаленка. Міхалка ахрып і шчабятаў ціха, к таму ж ён адбегся далёка ад стала, і старшыня не чуў яго шчэбету. Чорны.
адбедава́ць, ‑бядую, ‑бядуеш, ‑бядуе; зак.
Скончыць, перастаць бедаваць.
адбе́лачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаны, служыць для адбелкі. Адбелачныя матэрыялы.