Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адбіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбіваць — адбіць.

адбіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адбіцца.

2. Зал. да адбіваць.

•••

Адбівацца рукамі і нагамі — рашуча адмаўляцца ад чаго‑н., усімі сіламі супраціўляцца чаму‑н.

адбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адбіць.

•••

Адбіваць крок — ісці, рытмічна, гучна ставячы нагу.

Адбіваць паклоны — кланяцца.

адбіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адбіраць — адабраць ​1 (у 1, 3 знач.).

адбіра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да адбіраць (гл. адабраць ​1 у 1, 3 знач.).

адбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адабраць ​1.

•••

Адбіраць вочы — сляпіць, асляпляць. І ўсюды чыста, бель такая, Што проста вочы адбірае. Колас.

Адбіраць капейкі — забіраць апошнія грошы ў таго, у каго іх мала.

адбі́так, ‑тка і ‑тку, м.

1. ‑тка. Тое, што адлюстравалася на гладкай, бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя; адлюстраванне. Тут ціха ля ног плешча чорная хваля азёрная, Адбіткі дубоў і сасонак чарнеюць з вады. Лойка. Справа і злева мільгаюць вуліцы, дамы-палацы, часта іх адбіткі купаюцца ў забетанаваных водах Неўкі і Фантанкі. Лупсякоў. // Цень прадмета, асветленага з процілеглага боку, на якой‑н. паверхні. На бледна-сіняй сцяне, на белых дзвярах палаты ўжо [свяціўся] вялікі сонечны квадрат з адбіткамі рамы. Шамякін.

2. ‑тка. След, які астаўся на чым‑н. ад іншага прадмета. Адбіткі пальцаў. □ Вільготны пясок увесь спярэшчаны.. слядамі [чаек]. Усюды адбіткі іх лапак, нібы нейкі складаны, адмысловы ўзор. В. Вольскі.

3. ‑тку. Тое, што з’яўляецца адлюстраваннем, перадачай у вобразах і паняццях чаго‑н. Тое, што азначала карэнныя змены ў агульным жыццёвым лёсе народа, не магло не знайсці свайго адбітку ў сферы мастацтва, літаратуры. Перкін.

4. ‑тку. След, пячаць, адзнака якіх‑н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў і пад. На ўсіх рэчах у хаце ляжаў адбітак маладой свежай дбаласці. Васілевіч. Час бяжыць імкліва, нястрымна і на ўсё кладзе свой адбітак. Хадкевіч.

5. ‑тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам. І калі, нарэшце, прэс падымаюць, на кардоне застаецца выразны адбітак як тэксту, так і малюнкаў. Курто.

адбі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адбіць.

адбі́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбіваць — адбіць (у 11, 12, 13 знач.).

адбіўны́, а́я, ‑о́е.

1. Якім адбіваюць што‑н. Адбіўны молат.

2. Прыгатаваны шляхам адбівання, размякчэння ўдарамі. Адбіўная катлета. / у знач. наз. адбіўна́я, ‑ой, (‑ое), ж. З’есці адбіўную.