адбракава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адбракаваць.
адбракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Аддзяліць недабраякаснае, бракоўнае. Адбракаваць маладняк.
адбрако́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адбракоўваць.
адбрако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адбракаваць.
адбрако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбракоўваць — адбракаваць.
адбраха́цца, ‑брашуся, ‑брэшашся, ‑брэшацца; зак.
Разм. груб. Адгаварыцца, адмовіцца ад чаго‑н.; выкруціцца. — Ідзі сюды, Анэта, а то я адна не адбрашуся, — пачула яна голас суседкі Агаты. Чарнышэвіч.
адбрыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Зак. да адбрыквацца.
адбры́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго‑, чаго‑н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа. Рунец.
2. перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго‑н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво. Сіўцоў.
адбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; зак.
Адысці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі.
адбры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак.
Разм. Рэзка і прама выгаварыць каму‑н. — Вы пачулі б, як .. [Ралан] умее востра секануць. Адбрыць там, дзе гэта трэба. Грамовіч.