Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зату́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да затупіцца.

2. Зал. да затупліваць.

зату́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затупіць.

затупля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да затупіцца.

2. Зал. да затупляць.

затупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да затупіць.

затурбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Пачаць турбавацца.

затурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.

Пачаць турбаваць.

затуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.

Разм. Загнаць, увагнаць каго‑н. куды‑н. Затурыць кароў у хлеў. // Занесці, зацягнуць куды‑н. (звычайна пра што‑н. цяжкае, вялікае). Яшчэ ноччу затурыў [Езуп] усе бутэлькі ў возера і спусціў у ваду. Броўка.

затуха́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. затухаць — затухнуць.

затуха́ць, ‑ае.

Незак. да затухнуць.

зату́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які затух, патух. Дыхнула гарам — не свежым, з дымам ці калі з агнём, а халодным гарам ад затухлага вуголле і попелу. Быкаў.