Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зату́хнуць, ‑не; пр. затух, ‑ла; зак.

1. Перастаць гарэць; патухнуць, пагаснуць. Агонь затух. Лямпа загухла. // перан. Заціхнуць, аслабнуць, спыніцца. Спрэчкі затухлі. □ Не паспела яшчэ затухнуць рэха, як за густымі елкамі, дзе знік заяц, пачуўся страшэнны лямант. Ляўданскі.

2. Спец. Паступова слабеючы, перастаць вагацца, спыніцца (пра радыёхвалі і пад.).

затушава́цца, ‑шуецца; зак.

1. Спец. Пакрыцца тушоўкай.

2. перан. Згладзіцца, стаць менш выразным, прыкметным.

затушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.

1. Спец. Нанесці цені, пакрыць тушоўкай. Затушаваць малюнак.

2. перан. Згладзіць, зрабіць менш выразным, прыкметным. Затушаваць супярэчнасці.

зату́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затушыць.

затушо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. затушоўваць — затушаваць.

затушо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да затушавацца.

2. Зал. да затушоўваць.

затушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затушаваць.

затушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. затушоўваць — затушаваць і стан паводле знач. дзеясл. затушоўвацца — затушавацца.

затушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць, пагасіць. Затушыць папяросу. Затушыць лямпу. Затушыць пажар. // перан. Спыніць, заглушыць. — Калі я і кахаў яе, то гэта, можа, ад таго, каб затушыць нейкі боль. Скрыган.

за́тхласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан затхлага. Затхласць падвальнага паветра.

2. Затхлы, гнілы пах. Павеяла затхласцю.

3. перан. Закаснеласць, руціннасць. Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця. Колас.