Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

за́тхлы, ‑ая, ‑ае.

З пахам сырасці, гнілі; застаялы, заляжалы, нясвежы. Затхлая вада. Затхлая мука. □ Пакой нагрэўся, стаяла ў ім сыраватая, затхлая цеплыня. Асіпенка. // перан. Закаснелы, руцінны. Затхлая атмасфера мяшчанства.

затхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Задыхнуцца ад недахопу паветра. — Не ведаю, як я выглядаў, выпаўзшы.. [са схованкі], але Мальвіна зірнула на мяне і жахнулася: «Ты там затхнуўся, Язэпка!» Чарнышэвіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Сапсавацца ад недахопу паветра; стаць затхлым. Мяса затхнулася.

затыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. затыкаць ​1 — заткнуць.

затыка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заткнуцца (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да затыка́ць ​1.

заты́каць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тыкаць ​1.

заты́каць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць тыкаць ​2.

затыка́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткнуць.

•••

Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.

Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.

Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.

затыка́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткаць.

заты́льнік, ‑а, м.

Задняя частка ствольнай каробкі ў ручным кулямёце.

заты́м, прысл.

1. Пасля гэтага; потым. Сяльчонак зрабіў невялікі даклад, адказаў на пытанні членаў бюро. Затым слова папрасіў Леў Раманавіч. Асіпенка.

2. Уст. Таму, па той (гэтай) прычыне. У кожнай муж быў, так сказаць, вяльможа, затым пра хлеб іх клопат не трывожыў. Дубоўка. / У складзе злучніка прычыны «затым што». Андрэй безнадзейна махнуў рукой і.. пайшоў з хаты. Зеленюка гэта бадай што ўзрадавала. Не толькі затым, што хацеў пабыць сам-насам з Таццянай, а і наогул была ў іх з Андрэем нейкая беспрычынная халаднаватасць. Зарэцкі.

3. Уст. З гэтай мэтай, для таго. / У складзе злучніка мэты «затым каб». — Я да цябе [сонца] затым прыйшоў, каб ты шляхі нам асвятліла. Дубоўка.

затынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Пакрыць тынкам. Затынкаваць сцены.

затынко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да затынкоўваць.

затынко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затынкаваць.