Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

затума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зацягнуць туманам, смугой, вільгаццю і пад. // Зацьміць, завалачы вочы (пра слёзы). Слёзы, як ні стрымлівала іх [Ганна], набеглі на вочы, затуманілі позірк. Мележ. // перан. Пазбавіць яснасці, выразнасці; замарачыць. Хваляванне затуманіла старэчы розум, выцвілыя вочы засціла сляза. Мехаў. Гандлёвы азарт, прага нажывы затуманілі свядомасць, буйных і дробных бізнесменаў. Гамолка.

•••

Затуманіць вочы каму — звесці ў зман; абхітрыць.

затума́ньвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да затуманіцца.

2. Зал. да затуманьваць.

затума́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затуманіць.

затупаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак.

Пачаць тупацець.

зату́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца, многа ходзячы, робячы што‑н. За дзень затупаўся, што і ног не чуваць.

зату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тупаць.

затупе́ць, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і затупіцца. Пад крывою сахой Затупелі нарогі, Камянямі ляглі Па шнурах дзірваны. Броўка.

затупі́цца, ‑туліцца; зак.

Стаць тупым; ступіцца. Нож затупіўся. Тапор затупіўся.

затупі́ць, ‑туплю, ‑тупіш, ‑тупіць; зак., што.

Зрабіць тупым. Затупіць брытву. Затупіць нажніцы.

зату́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад затупіць.