Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

кваліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.

1. Вызначыць (вызначаць), ацаніць (ацэньваць) якасць або ступень вартасці каго‑, чаго‑н. // Характарызаваць прадмет, адносіць яго да пэўнай групы. Кваліфікаваць злачынства.

2. Устанавіць (устанаўліваць) ступень падрыхтаванасці, годнасці да якой‑н. працы. Кваліфікаваць ступень падрыхтаванасці рабочых.

[Ням. qualifizieren.]

кваліфікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначае, устанаўлівае кваліфікацыю (у 2 знач.). Кваліфікацыйная камісія.

кваліфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кваліфікаваць.

2. Ступень годнасці, падрыхтаванасці да якой‑н. працы. Рабочы сярэдняй кваліфікацыі. Спецыяліст высокай кваліфікацыі. Павышаць кваліфікацыю.

3. Прафесія, спецыяльнасць. Набыць кваліфікацыю. □ Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацый: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі. Кулакоўскі.

[Ад лац. qualis — якой якасці і facere — рабіць.]

квант, ‑а, М ‑нце, м.

Найменшая колькасць якой‑н. энергіі. Квант светлавой энергіі. Тэорыя квантаў.

[Ад лац. quantum — колькі.]

ква́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кванта. Квантавая тэорыя святла.

•••

Квантавая механіка гл. механіка.

Квантавая хімія гл. хімія.

Квантавая электрадынаміка гл. электрадынаміка.

Квантавая электроніка гл. электроніка.

кванто́метр, ‑а, м.

Прыбор, які аналізуе хімічны састаў аб’екта па яго выпраменьванню.

квантытаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Колькасны. Квантытатыўная рэдукцыя галосных.

[Ад лац. quantitas — колькасць.]

ква́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; незак., на каго-што.

Мець жаданне, імкнуцца завалодаць чым‑н. Квапіцца на чужое. □ Надта ж квапіўся на бацькава дабро сын, хацеў менш рабіць і больш права распараджацца. Сачанка. Не ідуць на прынаду ні воўк, ні ліс Заяц на канюшыну не квапіцца. Ермаловіч.

ква́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак., на каго-што.

Разм. Тое, што і квапіцца. — А на доктара мы не лішне квапім — Бандарчык дзешавей. Чорны.

ква́пнасць, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і сквапнасць.