квадрыльён, ‑а,
Умоўная назва ліку — адзінкі з пятнаццаццю нулямі, а ў некаторых краінах (Англіі, Германіі) — з дваццаццю чатырма нулямі.
[Фр. quadrullion.]
квадрыльён, ‑а,
Умоўная назва ліку — адзінкі з пятнаццаццю нулямі, а ў некаторых краінах (Англіі, Германіі) — з дваццаццю чатырма нулямі.
[Фр. quadrullion.]
кваза́р, ‑а,
Зоркападобная крыніца касмічнага выпраменьвання, якая сваёй масай і сілай святла ў многа разоў пераўзыходзіць Сонца.
[Скароч. англ. Quasi-Stellar Radio Source — квазізоркавая радыекрыніца.]
квазі...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «несапраўдны», «уяўны», напрыклад:
[Ад лац. quasi — быццам бы.]
квазізо́рка, ‑і,
Тое, што і квазар.
квазізо́ркавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да квазізоркі; падобны на зорку.
ква́канне і кво́канне, ‑я,
ква́каць і кво́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
Утвараць гукі, падобныя на «ква-ква».
ква́ква, ‑ы,
Птушка сямейства чаплевых з кароткімі нагамі і чубком на галаве.
ква́кер, ‑а,
Член хрысціянскай рэлігійнай секты, пашыранай у Англіі і ЗША.
[Англ. quaker.]
ква́керка, ‑і,