засо́ленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць засоленага. Засоленасць глебы.
засо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад засаліць.
2. у знач. прым. З павышанай колькасцю мінеральных солей (пра глебу, ваду).
засо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засольваць — засаліць; засол. Засолка агуркоў. // Спосаб, якасць салення. Моцная засолка. Халодная засолка рыжыкаў.
засо́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засольваць — засаліць.
засо́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да засаліцца.
2. Зал. да засольваць.
засо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засаліць.
засо́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца засолкай.
засо́р, ‑у, м.
Тое, што і засарэнне. Засор страўніка.
засо́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад засарыць.