засму́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да засмуціцца.
засму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засмуціць.
засмучэ́нне, ‑я, н.
Смутак, маркота. Высокія тонкія бярозы мяшаліся з шэрымі стваламі хвой і прыдавалі характар маркоты і засмучэння ўсяму малюнку. Колас.
засмыле́ць 1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм. Загарэць да чарнаты. [Макрына] загарэла, засмылела на сонцы, яе звычайна беленькі твар быў цяпер смуглы зусім. Зарэцкі.
засмыле́ць 2, ‑ліць; зак.
Разм. Пачаць смылець.
засмя́глы і засма́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Сухі, высахшы ад недахопу вільгаці. Хутчэй жадаючы напіцца, пад ветрам падала па дол даўно засмяглая пшаніца. Вялюгін. І засмаглая глеба Ачуняла ад спёкі, Свежым сокам набухла. Чарнушэвіч.
2. Засохлы, перасохлы (пра губы, рот). Прыпадымаю [Нініну] галоўку і ўліваю ў засмяглы рот лыжачку цёплага чаю. Брыль. [Байцы] дзялілі матчын хлеб счарсцвелы, Пілі, абцёршы на хаду З засмаглых вуснаў пыл. Лойка.
засмя́гнуць і засма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Звяць, засохнуць ад недахопу вільгаці. — Дзякаваць богу, дачакаліся, а то ж усё засмягла, лён аж пакруціўся, — радавалася гаспадыня першаму чэрвеньскаму дажджу. Грахоўскі.
2. Высахнуць, перасохнуць (пра губы, рот). [Хвошч] цяжка, з надрывам соп.., бо не было як дыхаць — у роце ўсё засмягла. Лупсякоў. Засмаглі вусны, і запёкся рот. Дубоўка.
засмярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які засмярдзеў, пратух; смярдзючы. Засмярдзелая рыба.
засмярдзе́ць, ‑смярдзіць; зак.
Разм. Пачаць смярдзець.