засо́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да засарыцца.
2. Зал. да засорваць.
засо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засарыць.
засо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. засоўваць — засунуць (у 1, 2 знач.).
засо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да засунуцца.
2. Зал. да засоўваць.
засо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засунуць.
засо́ўгацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць соўгацца.
засо́ўгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць соўгаць.
засо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў вільгаць; сухі, зацвярдзелы. Засохлая гразь моцна трымалася на .. ботах. Кавалёў.
2. Які завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны). На маладых дубах трапяталася засохлае карычневае лісце, якое ўпарта не жадала пакідаць родныя галінкі. Шамякін.
засо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. засох, ‑ла; зак.
1. Страціўшы вільгаць, зацвярдзець, высахнуць (пра рэчывы). Гліна засохла. Хлеб засох. □ У нашым клубе вялікія светлыя вокны. На сценах толькі.. засохла жывіца. Брыль.
2. Завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава засохла. □ Лісце пакурчылася, усё ў дзірках, а некаторыя дрэвы зусім засохлі. Шашкоў.
3. перан. Разм. Схуднець, зачахнуць, змарнець.
4. перан. Разм. Спыніць творчы рост, перастаць удасканальвацца; закаснець. [Настаўнік] інспектарам зрабіўся І на інструкцыях засох. Ён выкладаць ужо не можа. Корбан.