качу́ча, ‑ы, ж.
Іспанскі народны танец, які выконваецца з кастаньетамі.
[Ісп. cachucha.]
качы́на, ‑ы, ж.
Мяса качкі як ежа. — Дарэчы, — сказаў князь суха, — я не супраць пакаштаваць качыны. Загадай, каб засмажылі ў іспанскай падліве. Караткевіч.
качы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да качкі, належыць ёй. Качыны пух. Качынае гняздо. Качыны вывадак. // Такі, як у качкі. Качыная хада.
2. у знач. наз. качы́ныя, ‑ых. Сямейства птушак, да якога адносяцца качка, гусь, лебедзь і інш.
качэ́лі, ‑яў; адз. няма.
Тое, што і гушкалка. Там [у парку] забаў цікавых шмат. Там чакаюць нас качэлі. А. Александровіч. [Валя] распланавала гладкую пляцоўку на асобныя квадраты і вызначыла месцы для розных спартыўных гульняў: валейбола, гарадкоў, качэляў і каруселяў. Якімовіч.
качэ́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да качэляў. З гікам і піскам падкідаліся высока ўгору качэльныя лодкі. Гартны.
качэ́ўе, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. начаваць.
2. Стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, па якой начуюць. Наведаць качэўе аленяводаў.
качэ́ўнікі, ‑аў; адз. качэўнік, ‑а, м.
Народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця; вандроўнікі.
качэ́ўніца, ‑ы, ж.
Жан. да качэўнік (гл. качэўнікі).
качэ́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да качэўнікаў, належыць ім. Качэўніцкія юрты.
качэ́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і качавы. Даўно-даўно, калі яшчэ не было ў казахскіх стэпах гарадоў і .. народ быў качэўны, у тутэйшых месцах праходзіў вярблюджы гасцінец. Васілёнак.