Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трас, ‑у, м.

Горная парода вулканічнага паходжання з групы туфаў, якую дабаўляюць да цэменту для моцы і пластычнасці.

[Ням. Trass.]

тра́са, ‑ы, ж.

1. Лінія на карце або на зямной паверхні, якая намячае кірунак чаго‑н. (канала, чыгункі, лініі электраперадач і пад.). Трава трубаправода. Траса метро. Траса электрасувязі. □ Па ўсёй трасе воднага шляху Дняпро — Нёман прадугледжана стварэнне трыццаці сямі вялікіх вадасховішчаў. В. Вольскі. Кожны дзень .. [Давід] з інжынерамі мераў балота, пракладаў трасу магістральнага канала. Чарнышэвіч.

2. Дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты і пад. Аўтамабільная траса. // Паветраны, водны і пад. шлях. Злучаны навекі Волга з Донам. Дзе калісь шумелі кавылі, З пяці мораў трасаю зялёнай Да сталіцы ходзяць караблі. Прануза. Разлікі былі дакладныя, зямныя станцыі навядзення на працягу ўсяго палёту карэкціравалі трасу касмічнай лабараторыі-спадарожніка. Шыцік.

3. След, які пакідае за сабой трасіруючая куля, снарад і пад. Пад гром артылерыйскага святочнага салюта цёмна-сіні аксаміт неба прарэзалі трасы рознакаляровых ракет. «Звязда».

[Ад ням. Trasse — кірунак лініі, шляху.]

тра́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трасу. Трасавыя распрацоўкі.

трасало́гія, ‑і, ж.

Раздзел крыміналістыкі, які займаецца фіксацыяй і вывучэннем слядоў, пакінутых на месцы злачынства чалавекам, машынай і інш.

[Ад фр. trace — след і грэч. logós — вучэнне.]

траса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

У фінансавай справе — асоба, якая выдае другой асобе пераводны вэксаль; вэксаледаўца.

[Ням. Trassant.]

траса́т, ‑а, М ‑саце, м.

У фінансавай справе — асоба, якой даецца загад заплаціць па пераводнаму вэксалю.

[Ням. Trassat.]

трасашука́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыбор для пошукаў падземных камунікацый, зробленых з металу.

трасе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. трэсці (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. трэсціся (у 1, 2 і 4 знач.).

трасёр, ‑а, м.

Прыстасаванне ў дне снарада, дзякуючы якому снарад пры палёце пакідае пасля сябе след.

трасі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спец. Машына для ачысткі льнянога валакна.