тра́са, ‑ы, ж.
1. Лінія на карце або на зямной паверхні, якая намячае кірунак чаго‑н. (канала, чыгункі, лініі электраперадач і пад.). Трава трубаправода. Траса метро. Траса электрасувязі. □ Па ўсёй трасе воднага шляху Дняпро — Нёман прадугледжана стварэнне трыццаці сямі вялікіх вадасховішчаў. В. Вольскі. Кожны дзень .. [Давід] з інжынерамі мераў балота, пракладаў трасу магістральнага канала. Чарнышэвіч.
2. Дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты і пад. Аўтамабільная траса. // Паветраны, водны і пад. шлях. Злучаны навекі Волга з Донам. Дзе калісь шумелі кавылі, З пяці мораў трасаю зялёнай Да сталіцы ходзяць караблі. Прануза. Разлікі былі дакладныя, зямныя станцыі навядзення на працягу ўсяго палёту карэкціравалі трасу касмічнай лабараторыі-спадарожніка. Шыцік.
3. След, які пакідае за сабой трасіруючая куля, снарад і пад. Пад гром артылерыйскага святочнага салюта цёмна-сіні аксаміт неба прарэзалі трасы рознакаляровых ракет. «Звязда».
[Ад ням. Trasse — кірунак лініі, шляху.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)