Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

кафля́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кафлі. // Прызначаны для вытворчасці кафлі. Кафляны цэх. Кафляны завод. // Зроблены з кафлі, абліцаваны кафляй. Кафляныя сцены. Кафляная грубка.

кафта́н і капта́н, ‑а, м.

Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. Захінаючы на грудзях кафтан, у якім спала, бо было холадна, маці ўсё яшчэ прыжмуранымі вачамі азірала пакойчык. Арабей. [Ірынка:] Тут мамін ватовы кафтан, адзявай яго. Чорны.

[Цюрк.]

кафэ́, нескл., н.

Невялікі рэстаран, дзе прадаюць кофе, чай, закускі і пад.

[Фр. café.]

кафэшанта́н, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — кафэ з эстрадай для выступленняў, звычайна пошлага, непрыстойнага характару.

[Ад фр. café chantant — кафэ са спевамі.]

кафэшанта́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кафэшантана. Кафэшантанная спявачка.

кафява́рачны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і кафяварны.

кафява́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Апарат для прыгатавання гарачага настою кофе. Пабыць кафяварку.

кафява́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кафяваркі; звязаны з прыгатаваннем кофе. Кафяварны апарат.

кафямо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Апарат для драбнення пражаных кафейных зярнят. Электрычнае кафямолка.

каха́нак, ‑нка, м.

Разм.

1. Любы, каханы (у 2 знач.). Той вясною дзяўчына чакала, Што з паходу каханак прыйдзе, Вясну радасна так загукала, А каханка... забіў якісь злыдзень. Чарот.

2. Тое, што і палюбоўнік. — Мой адзін знаёмы вось так ажаніўся. А ў жонкі дружок патайны быў. Выпусцілі яго з турмы, ён адразу да яе. Ёй, вядома, ніякага сэнсу не было кідаць майго знаёмага, а каханак не адступаўся. Асіпенка.